У 4"В" класе адбыўся незвычайны урок "Пазакласнае чытанне ў піжамах" . Гэта цікавы і арыгінальны спосаб заахвоціць дзяцей да чытання і стварэння ўтульнай атмасферы для заняткаў. На ўрок вучні прыйшлі ў сваіх любімых піжамах, што стварыла невымушаную і дружалюбную абстаноўку. Вучні чыталі творы беларускіх пісьменнікаў: у групах і паасобку. Потым было абмеркаванне пра тое, што спадабалася, якія эмоцыі выклікала кніга, якія персанажы былі найбольш цікавымі. Гэта дапамагло развіць крытычнае мысленне і навыкі аргументацыі.
Камфортную атмасферу на ўроку зрабіла яшчэ больш утульным тое, што вучні ўкрыліся коўдрамі, выкарыстоўвалі падушкі для зручнасці, прынеслі свае любімыя маккія цацкі.
Такі фармат урока не толькі заахвоціў дзяцей да чытання, але і спрыяў стварэнню сяброўскай атмасферы ў класе. Ён таксама дапамог развіць камунікатыўныя навыкі і ўзаемаразуменне паміж вучнямі.