21 лютага кожны ўрок беларускай мовы пачынау́ся з інфармацыйнай хвілінкі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. Далучыцца да роднага слова і мудрасці продкаў дапамагла інфармацыя на стэндзе "Сэрцам роднага слова краніся" і "Прымаўкі і прыказкі - роднай мовы прывязкі".
На перапынках вучні 9 "А" класа правялі эксперымент-апытванне "Ваша любімае беларускае слова".