Сёння вучні 4"В" класа адправіліся ў захапляльнае падарожжа па нашым мінулым. А адбылося яно ў Барысаўскім аб’яднанным музеі — месцы, дзе захоўваюцца сапраўдныя скарбы гісторыі нашай малой Радзімы. Гэты музей быў заснаваны яшчэ ў 1946 годзе, адразу пасля вайны, каб людзі не забывалі свой край . А цяпер кожны вучань можа дакрануцца да мінулага. У першай зале "Старажытныя паселішчы ў краі"вучні перанесліся у тыя часы, калі на тэрыторыі Беларусі толькі пачыналі сяліцца людзі. Вельмі захапіў зал "Сярэдневяковы Барысаў і Вялікае Княства Літоўскае" . У наступным зале сабраны рэчы, якія нагадваюць пра вайну з Напалеонам. Мы ўбачым знаходкі з палёў бітваў: ядры, кулі, узброенне рускіх салдат . Самы хвалюючы раздзел экспазіцыі прысвечаны лёсу Барысава ў гады Вялікай Айчыннай вайны . Вучняў уразілі прадстаўленыя узнагароды, дакументы, фатаграфіі і асабістыя рэчы байцоў . Важна, сто экскурсія шчыльна перапляталася з тым, што вывучаецца вучнямі на ўроках "Мая Радзіма Беларусь."