Дарагія беларусы і беларусачкі, шчыра віншуем вас са святам, з Днём роднай мовы.
Калі ласка!
У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: «Калi ласка!..»
Як звiняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё iдуць са мною.
Трапiць госць у будзень, а цi ў свята:
— Калi ласка, калi ласка, ў хату!
Не паспелi сесцi пры сустрэчы,
Як патэльня засквiрчэла ў печы,
Ды i чарка блiснула дарэчы.
Бульба, смажанiна i каўбаска,
Пакаштуйце, людцы, калi ласка!
Хлопец кажа дарагой дзяўчыне:
— Калi ласка! Будзеш гаспадыняй!..
Эх, жыццё збудуем мы прыгожа,
Ўсе з табой нягоды пераможам.
Гром грымiць. З нябёсамi размова:
— Калi ласка, цёплы дождж вясновы!
I не вельмi буйны i не рэдкi —
На сады, на пушчы, на палеткi,
На грыбы, на ягады, на кветкi…
— Калi ласка! — наш зварот бясконцы.
Мы гаворым ранiшняму сонцу:
— Калi ласка, сонца, выйдзi з хмары,
Радасцю аблашчы нашы твары,
Ты ўзнiмi з сабою нашы мары!
— Калi ласка!.. — нашай роднай мовы
Шчырыя i ветлiвыя словы
*
ПЯТРУСЬ БРОЎКА
У нашай школе таксама прайшло гэта свята. Вучні 6-х і 8-х класаў падрыхтавалі газеты з цікавымі фактамі і забаўляльным матэрыялам, прысвечаныя роднай мове. Прынялі ўдзел ў гульні “ Скарбонка роднай мовы” і нават праспявалі песню!